Вучэбна-метадычная работа

Book

НАВЕЙШАЯ ГІСТОРЫЯ КРАІН АЗІІ І АФРЫКІ

Гаўрылавец, Л.У. Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі : вучэб. дапам. / Л. У. Гаўрылавец, М. М. Мязга. – Мінск : Народная асвета, 2017. – 335 с.

У дапаможніку раскрыты агульныя рысы і асаблівасці развіцця краін Азіі і Афрыкі, ахарактарызаваны нацыянальна-вызваленчы рух, яго ідэйныя плыні, сацыяльная база. Вызначаны асноўныя этапы распаду каланіяльнай сістэмы пасля Другой сусветнай вайны, паказаны адметныя рысы гэтага працэсу ў розных рэгіёнах, а таксама спецыфіка ўзаемадзеяння капіталістыных і сацыялістычных адносін з традыцыйным грамадствам краін Усходу, разгледжана праблема выбару шляхоў развіцця краінамі Усходу пасля Другой сусветнай вайны. Раскрыты змест мадэрнізацыі афра-азіяцкіх краін у Навейшы час.

Адрасуецца студэнтам-гісторыкам. Насычаны фактамі тэкст дапаможа ўсім жадаючым разабрацца ў складаных палітычных пытаннях.

Book

БЕЛАРУСКА-ЎКРАІНСКІЯ ЎЗАЕМАДАЧЫНЕННІ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: ГІСТАРЫЯГРАФІЧНАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Барсук, А.Я. Беларуска-ўкраінскія ўзаемадачыненні ў Рэчы Паспалітай: гістарыяграфічная рэканструкцыя / А. Я. Барсук ; пад рэд. С. Я. Рассадзіна. – Мазыр : УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2017. – 190 с. : іл. – ISBN 978-985-477-630-9.

У манаграфіі прааналізаваны працэсы фарміравання гістарычнай памяці і складвання гістарыяграфічнай традыцыі на беларускіх і ўкраінскіх землях у Рэчы Паспалітай. Прадстаўлены характарыстыкі рэлігійна-палемічных твораў XVI – XVIII стст., вызначаны асноўныя гістарыяграфічныя канцэпцыі XIX – пачатку XX ст. ваенна-палітычнага і сацыякультурнага аспектаў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння ў Рэчы Паспалітай.

Прызначана навуковым супрацоўнікам, выклдачыкам і студэнтам гуманітарных дысцыплін, таксама ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй.

Book

ГІСТОРЫЯ ПАЎДНЁВЫХ І ЗАХОДНІХ СЛАВЯН (1914-2018)

Гаўрылавец, Л. У. Гісторыя паўднёвых і заходніх славян (1914—2018 гг.) : вучэб. дапам. / Л. У. Гаўрылавец, М. М. Мязга. — Мінск : Народная асвета, 2021. — 178 с.

Матэрыял вучэбнага дапаможніка дазваляе разгледзець гісторыю паўднёвых і заходніх славян, пачынаючы ад пачатку Дапаможнік складаецца з трох раздзелаў, кожны з якіх утрымлівае тэарэтычную частку, дзе ахарактарызаваны гістарычныя працэсы, што адбываліся ў славянскіх краінах. Пры завяршэнні вывучэння кожнай тэмы студэнты маюць магчымасць праверыць свае веды з дапамогай кантрольных пытанняў і заданняў, што размешчаны пасля кожнага параграфа. У канцы вучэбнага дапаможніка змешчаны спіс рэкамендуемай літаратуры і храналагічная табліца, а таксама прыведзены біяграфічныя звесткі пра дзеячаў з паўднёва- і заходнеславянскіх краін. Вучэбны дапаможнік прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў як дзённай, так і завочнай формы навучання.

Book

ПОЛКОВОДЕЦ И ЕГО СОЛДАТЫ (ПЕРИОД ПРИНЦИПАТА). ВОЕННОЕ ЛИДЕРСТВО В ДРЕВНЕМ РИМЕ

Телепень, С.В. Полководец и его солдаты (период Принципата). Военное лидерство в Древнем Риме / С. В. Телепень. – Мозырь : МГПУ им. И.П. Шамякина, 2020. – 196 с.

В монографии дан комплексный анализ принципов и сути военного лидерства в Древнем Риме, рассмотрены некоторые стратегии и практики полководческой деятельности в период Принципата. Выводом проведенного исследования является заключение об определяющей роли традиции в осуществлении командирских функций у римлян. В книге находит отражение точка зрения о существовании у римлян периода Принципата особой категории военачальников – viri militares, игравших роль профессиональных «офицеров» и «генералов» в условиях «республиканской монархии».

Издание адресовано специалистам в области истории и других общественных наук, а также может быть использовано в процессе подготовки будущих учителей истории и обществоведческих дисциплин.

Book

ЭКОНОМИЧЕСКАЯ ТЕОРИЯ: КРАТКИЙ СПРАВОЧНИК В ВОПРОСАХ И ОТВЕТАХ

Экономическая теория : краткий справочник в вопросах и ответах / сост. Л. В. Орлов. – Мозырь : МГПУ им. И. П. Шамякина, 2022. – 102 с.

Издание содержит информацию справочного характера по ключевым разделам учебной дисциплины «Экономическая теория» обязательного модуля «Экономика», а также краткие определения основных экономических понятий.

Адресуется студентам педагогических специальностей учреждений высшего образования.