О кафедре

Біяграфія кафедр пачалася ў далёкім ваенным 1944 годзе, калі ў толькі што створаным Пастановай № 57 Савета народных Камісараў БССР ад 23.02.1944 года Мазырскім настаўніцкім інстытуце пачаў працаваць факультэт мовы і літаратуры, які ў кастрычніку 1956 года быў перайменаваны ў філалагічны. У структуры настаўніцкага інстытута ў маі 1944 года першапачаткова была сфарміравана кафедра мовы і літаратуры, якую ў розныя часы ўзначальвалі І.А.Шнітко, Н.А.Седлераў, П.І.Плышэўскі, А.Д.Рысявец, М.І.Шурын, П.М.Таміла, М.Ц.Кавалёў. У 1952 годзе гэтая структурная адзінка была падзелена на дзве: кафедру мовазнаўства і кафедру беларускай і рускай літаратуры, а ў 1961 годзе рэарганізавана ў кафедру мовазнаўства і літаратуры. З 1965 года ў сувязі з аднаўленнем работы філалагічнага факультэта, які ў пачатку 60-х гадоў быў закрыты, пачынае зноў функцыянаваць кафедра мовазнаўства, аб'ядноўваючы ў сваім складзе спецыялістаў беларускай, рускай і замежных моў (нямецкай, англійскай, французскай, іспанскай). У сувязі з ростам яе кадравага і навуковага патэнцыялу з 01.09.1970 года яна дзеліцца на дзве: кафедру рускай мовы і кафедру беларускай і замежных моваў. Апошняя ў верасні 1975 года яшчэ раз рэарганізуецца ў кафедру беларускай мовы і кафедру замежных моваў.

Калектыў кафедры рускай мовы ўзначальвалі кандыдаты філалагічных навук, дацэнты: Таміла П.М. з 1960 г. па 1976 г., Кучук І.М. з 1967 г. па 1970 г., Гетманскі М.І. з 1970 г. па 1973 г., Сёміна А.Ф. з 05.09.1975 па 27.11.1985, Сідарэц В.С. з 18.02.1973 па 05.09.1975 і з 05.11.1985 па 02.04.2001, Равуцкі А.І. з 02.04.2001 па 02.04.2006, Русецкі В.Ф. з 02.04.2006, Кураш С.Б. з 28.06.2007 па 30.05.2018.

Калектыў кафедры беларускай мовы ўзначальвалі кандыдаты філалагічных навук, дацэнты: І.М. Кучук (01.09.1960 – 01.06.1978), У.Ц. Піскун (25.08.1978 – 06.09.1980), В.А. Купрэенка (04.08.1980 –10.02.1984), Л.А. Кацапаў (20.02.1984 – 28.04.1989), А.К.Малюк (26.06.1989 – 01.11.1998), У.Д. Кніга (01.11.1998 – 30.10.1999), Т.М. Шчур (01.11.1999 г. –31.10. 2005 ), В.В. Шур (01.11.2005 – 28.08.2015).

Кафедра беларускай літаратуры была створана як самастойная ў студзені 1990 годзе. Першапачаткова на кафедры працавалі 6 выкладчыкаў, у тым ліку 5 кандыдатаў філалагічных навук, з іх 3 дацэнты: Мельнікава Л. В., Прашковіч Л. І., Нуждзіна Т. С., ст. выкладчыкі: Аксёнчык Н. К., Дашкевіч Г.М., адзін асістэнт – Шаўчэнка В. П. і лабарант – Ткачова Н.П. Узначальвалі кафедру: Мельнікава Л.В. (1990 – 1992 гг.), Прашковіч Л.I. (1993 – 2000 гг.), Мельнікава Л.В. (2000 – 2001 гг.), Нуждзіна Т.С. (з 2001 г.).

У складзе кафедры рускай і замежнай літаратуры першапачаткова працаваў 1 прафесар – Палкін М.А., 2 дацэнты: Несцераў Ю.Д., Анісімаў В.І., 3 старшыя выкладчыкі: Сухарава Л.Р., Агаркава В.В., Варніна І.А., 1 асістэнт – Лобан М.Г. А ўзначальвалі кафедру – Палкін М.А. (1965 – 1987 гг.), Несцераў Ю.Д. (1987 – 1997 гг.), Агаркава В.В. (1997 – 1999 гг.), Анісімаў В.І. (1999 – 2011).

У 2013 годзе ў сувязі з рэарганізацыяй кафедры (аб’яднаннем кафедр беларускай літаратуры і рускай і зарубежнай літаратуры) была створана кафедра літаратуры, якой кіравала кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сузько А.У.

Кафедра беларускай і рускай філалогіі створана 28.08.2015 года у выніку рэарганізацыі і аб’яднання кафедр беларускага мовазнаўства, рускай мовы і літаратуры загадам рэктара № 475-к от 02.07.2015.